Слова "гасцінец" мае два значэнні - "падарунак" і "шырокі шлях". А вось калі на гэтым "шырокім шляху" нашага сучаснага жыцця робяцца яшчэ і прыемныя музычныя "падарункі", атрымліваецца праграма на канале "Культура".
"Гасцінец" - гэта пазнавальныя фальклорныя вандроўкі па Беларусі. Гэта песні, танцы, найгрышы, аўтарскія творы з выкарыстаннем фальклору, гутарка з запрошаным госцем-выканаўцам ці кіраўніком музычнага калектыву, знаёмства з музыкай, якая суправаджала традыцыйныя беларускія абрады.
Калі вы хочаце ведаць народныя традыцыі нашага краю, пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі старадаўняга беларускага музычнага фальклору і яго выдатнымі носьбітамі, пачуць сучасных выканаўцаў традыцыйнай музыкі і даведацца, чым жа адметны беларускі фальклор і што вылучае яго з багатай плыні народнай творчасці іншых славянскіх народаў, - сустрэнемся ў нашым "Гасцінцы"!
Аўтар і вядучая - Таццяна Песнякевіч
Фота на прэв'ю выкарыстана ў якасці ілюстрацыі