22.07.2021
24-25 ліпеня ў музейным комплексе старажытных рамёстваў “Дудуткі” пройдзе дванаццаты міжнародны фестываль старажытнай культуры і музыкі “Наш Грунвальд”. Ён прысвечаны ваеннай і свецкай культуры, традыцыям нашых продкаў. Галоўнай падзеяй стане рэканструкцыя Грунвальдскай бітвы – самай маштабнай у час сярэдневечнай Еўропы. Вось што распавёў пра фэст яго куратар Аляксандр Рак.
Фота: nashgrunwald.by