23.03.2020
Выстава духоўнага жывапісу Уладзіміра Ісачанкі "Дакрануцца да святла" адкрылася ў сталічнай галерэі "Універсітэт культуры".
Уладзімір Ісачанка ўдзельнічае ў выставах з 1970-х гадоў, ён сябар Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў. Спачатку мастак заяўляў пра сябе як партрэтыст, потым ствараў пейзажы, захапляўся кніжнай графікай, пазней з'явіліся манументальныя творы, работы ў кераміцы і шкле. Творца прайшоў доўгі шлях, перш чым звярнуўся да духоўнай тэмы.
Галоўныя тэмы работ ‒ маральныя і рэлігійныя пошукі. Таксама на выставе карціны, прысвечаныя святым і праваслаўным царкоўным служкам, якія пацярпелі за веру ў 1940-я.
Карціны можна ўбачыць у галерэі "Універсітэт культуры" да канца сакавіка.
Фота: facebook.com