12.09.2019
Конкурс “Мост дружбы” ладзіць камітэт Саюзнай дзяржавы. Журы разгледзела каля сотні заявак ад беларускіх і расійскіх аўтараў 18-30 гадоў. Выбралі дзесяць лепшых работ – пяць з Расіі і пяць з нашай краіны. Прымалі толькі малыя літаратурныя формы – апавяданні, нарысы, эсэ. Распавядае адзін з членаў журы, доктар філалічных навук, загадчыца аддзела рукапісаў Інстытута сусветнай літаратуры імя Аляксея Горкага Расійскай акадэміі навук Дар’я Маскоўская.
Адна з пераможцаў літаратурнага конкурсу “Мост дружбы” – Анастасія Бакуновіч з Салігорска. Яна ўдзельнічае ў творчым спаборніцтве ўжо другі раз. Перамагла з апавяданнем “Нявеста”.
Конкурс “Мост дружбы” мае на мэце ўмацаванне беларуска-расійскіх культурных сувязей, а таксама адкрыццё новых імёнаў у літаратуры. Ён праводзіцца раз на два гады.
Фота: soyuz.by