"ПраЧытанне"

  • Галоўная
  • Фотa
  • Аўдыя
  • Відэа
  • Аўтар

Літаратурныя і калялітаратурныя тэмы - ў аўтарскай праграме Марыі Дуброўскай. Разам з гасцямі аўтар абмяркоўвае пэўныя творы і разважае, як яны ўплываюць на паўсядзённасць.

Рубрыкі:

"Што чытаць" - супрацоўнікі кнігарняў, аўтары кніг, выдаўцы расказваюць, на што звярнуць увагу на гэтым тыдні і што абраць на кніжных паліцах;

"Бібліяфіл" - рубрыка-розыгрыш кніг ад гасцей праграмы або з кнігарань. Вядучая па тэлефоне прымае правільныя адказы на пытанні па змесце ці сэнсе кнігі;

"Пад вокладкай" - герой ці гераіня праграмы адказвае на пытанні пра любімую кнігу, фразу, персанаж, раіць месцы для чытання і напоі, разважае пра ідэальны кніжны свет і з якім пісьменнікам яму ці ёй хацелася б сустрэцца, а таксама рэкамендуе самую жыццесцвярджальную кнігу.

Аўтар і вядучая - Марыя Дуброўская