22.05.2019
У сталічным Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры прэзентавалі выставачны праект "Тэатр мастака – Казіміру Малевічу прысвячаецца". Аўтары – студэнты кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У экспазіцыі творы як канструктыўна-архітэктурнай формы, так і мяккія, тэкстыльныя кампазіцыі, фотаработы. Працягвае куратар праекта Ларыса Фінкельштэйн.
Летась студэнты пад кіраўніцтвам тэатральнага мастака, выкладчыка кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма Акадэміі мастацтваў Таццяны Лісавенка рэалізавалі праект "Марк Шагал і тэатр". Сёлета мастацкі кіраўнік курса натхнілася творчасцю Казіміра Малевіча. Прапанавала вучням пафантазіраваць, пераасэнсаваць вобразы персанажаў вядомага мастака.
Выставачны праект адкрыты ў сталічным Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры да 2 чэрвеня.
Фота: vk.com