Выстава жывапісу Вольгі Шкаруба і Вадзіма Богдана “Грані рэалізму” адкрылася ў Мінску

16.07.19

Творцы нарадзіліся ў 1990 годзе, Вадзім – у горадзе Барань Аршанскай вобласці, Вольга – у Мінску. Абое скончылі Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў па спецыяльнасці “станковы жывапіс”. Працягвае Вольга Шкаруба.

"Жывапіс мастакоў падпарадкаваны задачам паэтызацыі штодзённага быцця", – адзначае мастацтвазнаўца Ірына Казлова. Туман, змярканне, пажухлая асенняя трава, снежная раўніна падобныя на задуменнасць і схільнасць да разважання, апалае лісце – спакой, дрэвы, што супрацьстаяць ветру,  сіла, цягавітасць, цярпенне. Пра творы, прапанаваныя ў экспазіцыі, распавядае Вадзім Богдан.

Выстава Грані рэалізму адкрыта ў Нацыянальным мастацкім музеі да 11 жніўня.

Фота: facebook.com