Выстава твораў Сальвадора Далі адкрылася ў Мінску

18.03.2019

У Нацыянальным мастацкім музеі пачаў работу міжнародны выставачны праект Сальвадор Далі. Экспанаты – частка прыватнай калекцыі, якая лічыцца адным з самых вялікіх збораў іспанскага майстра. Уладальнік – італьянскі арт-дылер Беніяміна Леві – працаваў з Сальвадорам Далі ў 60-я гады мінулага стагоддзя.

У экспазіцыі – больш за 100 твораў скульптуры, графікі і ювелірнага мастацтва. Акрамя гэтага, у гарадской прасторы размясцілі дзве манументальныя скульптуры – Трыўмфальны слон і Пакланенне Тэрпсіхоры. Працягвае куратар выставы Вольга Клёцкіна.

Праект “Сальвадор Далі” адкрыты ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі да 30 чэрвеня.

Фота: minsknews.by