Выстава ілюстрацый Марка Шагала да Старога Запавету адкрылася ў Мінску

23.05.2019

Выстава твораў Марка Шагала “La Bible” адкрылася ў мінскай галерэі LIBRA. У экспазіцыі 64 творы, якія ілюструюць падзеі Старога Запавету. Яны дапоўнены тонка падабранай музыкай. Працягвае ўладальнік галерэі Леанід Гальперын.

Ілюстрацыі да Бібліі займаюць важнае месца ў творчасці Марка Шагала. Майстар пачаў ствараць іх у 30-я гады мінулага стагоддзя, а скончыў ужо пасля Другой сусветнай вайны. Спецыяльна для гэтай серыі творца авалодаў тэхнікай літаграфіі. Працягвае куратар праекта Дзяніс Барсукоў.

У адукацыйнай праграме выставы запланавана сустрэча са стваральнікамі фільма Нерэальная рэальнасць. Гэта дакументальная стужка пра Марка Шагала, знятая рэжысёрам Зояй Катовіч да 125-годдзя вядомага мастака.

Фота: vk.com