Вольга Лабачэўская: "Хацелася б ведаць імёны майстроў саламяных варот"

12.09.2018 

У Нацыянальным мастацкім музеі прэзентавалі кнігу “Мастацтва дзеля славы Божай: Саламяныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы” Вольгі Лабачэўскай. Падчас працы над выданнем узнялі неверагодны пласт гісторыі, даследавалі старажытную літаратуру, аналізавалі вытокі саломапляцення. Старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі расказаў пра значнасць выдання.

На прэзентацыі фотаздымкі з выдання быццам перайшлі ў выставачную залу. У экспазіцыі – копіі старадаўніх саламяных іканастасных варот і вянчальных вянцоў, арыгінальных твораў для цэркваў. Аўтар кнігі, доктар мастацтвазнаўства Вольга Лабачэўская расказала пра пачатак захаплення саломапляценнем.

Падчас прэзентацыі выдавецкі дом “Беларуская навука” паказаў кнігі па мастацтве і культуры нашай краіны. 

Фота: belnauka.by