Валянцін Елізар'еў ставіць "Рамэа і Джульету"

28.11.2018 

На сцэну Вялікага тэатра Беларусі вяртаецца балет “Рамэа і Джульета” на музыку Сяргея Пракоф'ева. Новую рэдакцыю рыхтуе народны артыст СССР і Беларусі Валянцін Елізар'еў. Два прэм'ерныя паказы запланаваны на 5 і 6 снежня. Гісторыя кахання знакамітых шэкспіраўскіх герояў упершыню з'явілася на беларускай сцэне ў 1988 годзе. Харэограф і балетмайстар Валянцін Елізар'еў зрабіў тады стаўку на артыстаў. Ён адзначае, што новы балет не будзе копіяй або злепкам ранейшага.

Прэм’ера балета “Рамэа і Джульета” - 5 і 6 снежня. 

Фота: onliner.by