У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава акварэлей Любові Мінковіч

18.07.2018 

Назва выставы Любові Мінковіч – “Сны маёй Радзімы” – абраная невыпадкова. Любоў Мінковіч – беларускі мастак, але большую частку сваіх работ яна стварае за межамі роднай краіны, у Ізраілі. Таму крыніцы натхнення для творцы – старыя фотаздымкі, уласныя ўспаміны і сны пра Беларусь. Працягвае мастацтвазнаўца Ларыса Бортнік.

Лаві імгненне – яно цудоўнае”. Такое пазітыўнае жыццёвае крэда Любові Мінковіч адлюстроўваецца ва ўсіх яе акварэлях. “Сны маёй Радзімы” – гэта пейзажы роднай краіны, вясковае жыццё і Мінск, якім яго запомніла аўтар, калі ад’язджала з Беларусі. “Падобныя выставы вельмі важныя для развіцця міжкультурных адносін” – адзначае дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька.

Выстава работ Любові Міньковіч “Сны маёй Радзімы” адкрыта для наведвальнікаў Нацыянальнага гістарычнага музея да 5 жніўня.

Фота: ctv.by