Праграма фестывалю "Славянскі базар": змены і традыцыі

19.03.2019

Праграма XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будзе максімальна разнажанравай і арыентаванай на гледачоў розных узростаў. Асноўнымі падзеямі фестывалю стануць Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні і Міжнародны дзіцячы музычны конкурс. Захаваюцца "Тэатральныя сустрэчы", фестываль вулічнага мастацтва "На сямі вятрах", лялечны квартал, вечары ў Віцебскай абласной філармоніі і іншыя праекты. Аднак дырэкцыя фестывалю рыхтуе і сюрпрызы. Расказвае кіраўнік Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі.

Фота: planetabelarus.by