На "чорным алтары" Будслаўскага касцёла аднавілі богаслужэнні

12.12.2018

Старадаўнюю традыцыю аднавілі ў Будслаўскім касцёле – знакамітым паломніцкім месцы на Мядзельшчыне. Пасля вялікага перапынку там прайшла ўрачыстасць на так званым “чорным алтары”. Гэта ўнікальны драўляны помнік, якому больш за 300 гадоў. Ён не пашкоджаны, архітэктурныя элементы захаваліся ў першасным выглядзе. Богаслужэнні на чорным алтары стануць традыцыяй, урачыстасці пройдуць па вялікіх святах у гонар Божай Маці. Пра адраджэнне ўнікальнай святыні распавядае пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Будславе, ксёндз Дзмітрый Дубовік.

Фота: ntravel.by