Музычны тэатр паставіў балет "Тытанік"

18.07.2018 

Айчынныя тэатры адпраўляюцца на летні адпачынак. І на завяршэнне сезона некаторыя падрыхтавалі прэм’еры. Так, у афішы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра з’явіўся балет “Тытанік”. Паставіў спектакль Сяргей Мікель. Год таму выпускнік Беларускай акадэміі музыкі, вучань народнага артыста СССР Валянціна Елізар'ева, зрабіў у тэатры балет “Вішнёвы сад”. Калі кіраўніцтва прапанавала працу над “Тытанікам”, імпэту і захаплення не было, але пасля матэрыял палюбіўся.

Сяргей Мікель працуе ў жанры неакласікі. Трымае ў напружанні гледача і музыка айчыннага кампазітара Алега Хадоскі.

Новы балет “Тытанік” у музычным тэатры пакажуць у нядзелю. Да канца ліпеня турпа чакае прыхільнікаў, а ў жніўні адправіцца на адпачынак. 

Фота: musicaltheatre.by