11.07.2018
Ці хацелі б Вы ажыццявіць немагчымае – павандраваць па ўсіх кутках Беларусі за адзін вечар?
Музей валуноў – гэта не толькі ўнікальныя камяні часоў ледавіка на 7 гектарах ва Уруччы, але і загадкавы гістарычны скарб нашай краіны. Межы парку, калі пабачыць іх з космасу, утвараюць контур Беларусі.
Канал “Культура” і старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі запрашаюць на летнюю вечаровую вандроўку ва ўнікальны музей пад адкрытым небам. Магчымасць прайсціся таямнічымі сцежкамі, пачуць адметныя гісторыі і дазнацца больш пра нашу краіну з’явіцца 26 ліпеня ў 19 гадзін.
Каб стаць удзельнікам экскурсіі, трэба зарэгістравацца або запісацца па тэлефоне рэдакцыі: +375 (17) 284 84 11. Далучайцеся!
Фота: flatbook.by