Квэст па пастаяннай экспазіцыі арганізаваў Нацыянальны гістарычны музей

10.07.2018 

Заданні квэста распрацаваны з улікам здольнасцей наведвальнікаў. Задума гульні простая – знайсці пэўную колькасць прапанаваных экспанатаў. “Удзельнікаў чакае займальнае падарожжа ў мінулае роднай краіны і знаёмства з яе старажытнымі культурнымі помнікамі”, – адзначае навуковы супрацоўнік аддзела музейных камунікацый Алена Бухал.

На жаль, падарункі за праходжанне ўсіх маршрутаў “Квэсторыі” пакуль не атрымаюць замежныя госці краіны. Для зацікаўленых турыстаў гульня такога кшталту з’явіцца пазней. Нягледзячы на гэта, музей прапануе кожнаму ахвотнаму мноства разнастайных варыянтаў цікава правесці час. 

Знаёмства з калекцыяй Нацыянальнага гістарычнага музея ў падобным фармаце працягнецца да 25 жніўня, бо летам кожнаму варта сумяшчаць прыемнае з карысным.

Фота: family.by