Культурныя падзеі ў Верхнім горадзе працягнуцца да канца верасня

15.05.2019

Верхні горад у вяснова-летні перыяд - цэнтральная пляцоўка сталіцы”, - заявіла начальнік аддзела ўстаноў культуры ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Ганна Шыманская. Сёлета тэматычныя падзеі працягнуцца да канца верасня. Мінчане і госці сталіцы прымуць удзел у "Гістарычнай рэканструкцыі", "Джазавых вечарах", "Класіцы ля Ратушы", "Вячэрніх кінасеансах", "Свяце нацыянальных культур" і іншых праектах.

Да II Еўрапейскіх гульняў у сталіцы арганізуюць 20 інфапляцовак. Усе ахвотныя атрымаюць турыстычную карту, а таксама інфармацыю пра падзеі ў сталіцы. Працягвае дырэктар установы "Інфармацыйна-турысцкі цэнтр «Мінск»" Алена Пліс.

Падрабязная праграма культурных падзей у Верхнім горадзе - на сайце ўпраўлення культуры сталіцы і Мінскага гарвыканкама.

Фота: tonkosti.ru