Фестываль "Флейтавыя дні" пачынаецца ў Мінску

23.05.2019

Чатыры канцэрты адбудуцца ў малой зале Белдзяржфілармоніі і ў канцэртнай зале “Верхні горад”. Сёлета форум прысвечаны 225-годдзю з дня нараджэння нямецкага майстра, флейтыста і кампазітара Тэабальда Бёма. Працягвае адзін з арганізатараў – Святлана Піліпенка.

Адзін з гасцей форуму “Беларускія флейтавыя дні”, які працягнецца да 26 мая, – прамы нашчадак Тэабальда Бёма, гісторык Людвіг Бём. Ён выступіць з канцэртам-лекцыяй у дзень закрыцця фестывалю. Аматараў мастацтва таксама чакаюць бясплатныя майстар-класы венгерскага флейтыста Бенедака Чалага і выкладчыка Маскоўскай кансерваторыі Вольгі Івушэйкавай.  

Фота: sb.by