"Biblia pauperum" – выстава сакральнага жывапісу Ганны Макаць

19.03.2019

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава сакральнага жывапісу Ганны Макаць “Biblia Pauperum”. Свае іконы творца піша ў адпаведнасці з арыгінальнымі тэхнікамі рускага іканапісу. Калі работы для душы – Ганна Макаць адыходзіць ад канонаў і малюе так званыя “хатнія” іконы. Дарэчы, яна адна з першых мастакоў Польшчы, хто пачаў займацца іканапісам.

Беларускія музеі ў апошні час цесна супрацоўнічаюць з Польскім інстытутам у Мінску. Цэзары Карпіньскі  – дырэктар інстытута – лічыць, што такія выставы садзейнічаюць міжнароднаму развіццю культур дзвюх краін.

Паглядзець на некананічныя іконы і адчуць у іх вясновы настрой можна да 31 сакавіка.

Фота: histmuseum.by